На аўкцыёне прадалі дачны ўчастак Ніны Багінскай у Пухавіцкім раёне

Ніна Багінская на вулічнай акцыі ў 2020 годзе / twitter.com
Ніна Багінская на вулічнай акцыі ў 2020 годзе / twitter.com

На аўкцыёне прадалі дачны ўчастак вядомай актывісткі Ніны Багінскай у Пухавіцкім раёне. Удзельнічалі ў ім чатыры чалавекі (сям'я Багінскай прасіла не ўдзельнічаць у аўкцыёне). Як піша @pozirkonline, пры пачатковым кошце 693 рублі ў выніку за ўчастак было заплачана 727 рублёў.

75-гадовая Ніна Багінская прынцыпова не плаціць штрафы, прысуджаныя за яе акцыі. "Улада сёння адна, затым другая, — кажа актывістка. — Яна зменіцца, а ўчастак прыватызаваны, ёсць дакументы. У мяне ёсць дзеці, унукі і праўнукі. Па гэтых дакументах яны могуць вярнуць. Улада зменіцца, і праўда будзе на іхнім баку".

Багінская — легендарная ўдзельніца вулічных пратэстаў у Беларусі. Яна неаднаразова выходзіла з нацыянальным сцягам і плакатамі ў цэнтр сталіцы. За гады "несанкцыянаваных мерапрыемстваў" пенсіянерцы налічылі мноства штрафаў. Судом на яе сёлета былі накладзеныя пэўныя абмежаванні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі