На беларуска-латвійскай мяжы затрымалі нелегалаў з В’етнама
Іх аформілі парушальнікамі мяжы.
Сёння раніцай каля 4.00 полацкія памежнікі затрымалі ў Верхнядзвінскім раёне восем грамадзян В’етнама. Гэта была група нелегальных мігрантаў, якая спрабавала перасекчы беларуска-латвійскую мяжу.
Парушальнікаў злавілі каля населенага пункта Гаўрыліны.
Замежнікі аформленыя парушальнікамі мяжы, па факце інцыдэнту вядзецца праверка, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.
Затрыманні парушальнікаў мяжы адбываюцца па некалькі разоў на тыдзень, аднак нелегалы часцей выбіраюць у якасці маршрута літоўскі і польскі кірунак.
Фота з архіву