На беларуска-літоўскай мяжы затрымалі малдаваніна-зачэпера

Сёння ноччу беларуска-літоўскую мяжу спрабаваў пераадолець грамадзянін Малдовы. Для гэтага мужчына 1974 года нараджэння размясціўся на счэпцы паміж вагонамі пасажырскага цягніка “Адлер — Калінінград”.

Пасля затрымання “пасажыр” растлумачыў, што накіроўваўся ў Вільню.

Ён аформлены парушальнікам дзяржаўнай мяжы, для далейшага разгляду затрыманы на тэрмін да 3-х сутак, паведамляе сайт дзяржаўнага памежнага камітэта.

Фота: rail-club.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі