На беларуска-літоўскай мяжы знайшлі міні-дрызіну кантрабандыстаў

На беларуска-літоўскай мяжы знайшлі міні-дрызіну кантрабандыстаў

Беларускія памежнікі на мяжы з Літвой сутыкнуліся з незвычайным спосабам кантрабанды, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта.  

Увечары 11 студзеня сістэма відэаназірання заўважыла невядомы транспарт, які ехаў па чыгунцы з Літвы ў бок Беларусі. За 200 метраў ад мяжы памежны нарад спыніў саматужную металічную дрызіну. Гэта імправізаваны невялікі металічны вазок з электрарухавіком на двух акумулятарах.

Мяркуецца, што гэтую міні-дрызіну кантрабандысты планавалі выкарыстаць для "разведкі" мясцовасці, аднак спроба правалілася. 

Цяпер памежнікі высвятляюць асобаў, якія маюць дачыненне да кантрабанды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі