На беларуска-польскай мяжы затрымалі мікрааўтобусы з кантрабандай (фота)

На беларуска-польскай мяжы на працягу сутак затрымалі два мікрааўтобусы з кантрабанднымі цыгарэтамі. Як інфармуе прэс-служба Брэсцкай мытні, спачатку мытнікі спынілі ў рэспубліканскім пункце мытнага афармлення "Варшаўскі мост" мікрааўтобус "Форд Транзіт", якім кіраваў 43-гадовы жыхар Брэста. Сканер выявіў, што за дэкаратыўнай абшыўкай мікрааўтобуса схаваныя 240 пачкаў цыгарэт. Ён іх збіраўся завезці ў Польшчу.

У пункце пропуску "Дамачава" быў затрыманы мікрааўтобус "Фіят Дуката", якім кіраваў 43-гадовы жыхар Гомеля. Мытнікі знайшлі ў схованках 310 пачкаў цыгарэт. Іх ён таксама вёз у Польшчу.

Агульны кошт затрыманай кантрабанды і транспартных сродкаў склаў больш за 220 млн рублёў.

Фота: brest.customs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі