На беларуска-расійскай мяжы могуць з'явіцца мытныя пасты
Пра гэта 11 чэрвеня заявіў амбасадар Расіі ў Мінску Аляксандр Сурыкаў. Такая сітуацыя можа паўстаць у выпадку недалучэння Беларусі да дамоўленасцяў па Мытным саюзе. Сурыкаў: "Калі Беларусь не падпісвае гэтага дакумента, то атрымліваецца Мытны саюз з дзвюх дзяржаваў - Расіі і Казахстана. Па ўсім яго перыметры выбудоўваецца мяжа. Якія далей ускладненні ўзнікаюць пры пераездзе мытнай мяжы, усім зразумела - гэта санітарныя ўскладненні, ветэрынарныя, мытныя. Бо Адзіная мытная тэрыторыя ствараецца для галоўнай мэты - фармавання больш сур'ёзных памераў уласнай канкурэнтнай эканомікі".
Па словах Сурыкава, у рамках Саюзнай дзяржавы дзейнічаюць мытныя дамоўленасці, аднак калі Беларусь не падпіша дакументы па Мытным саюзе, то прыярытэтам Расіі стануць двухбаковыя дамовы, падпісаныя з Казахстанам.