На беларуска-польскай мяжы паставяць "інтэлектуальныя сістэмы аховы"
Завяршаецца беларуска-кітайскі праект па стварэнні сістэмы відэаназірання на заходнім участку дзяржаўнай мяжы нашай краіны.
Пабудаваная "інтэлектуальная сістэма відэаназірання" цяпер праходзіць выпрабаванні на памежнай заставе "Брэст". Дзякуючы ёй будзе арганізаваны кругласуткавы візуальны кантроль за мяжой, відэакамеры зафіксуюць факты парушэння мяжы, будзе створаны відэаархіў.
Як паведамляе "Интерфакс-Запад", праект фінансуецца за кошт сродкаў кітайскай кампаніі "Хуавэй".
22 жніўня на памежнай заставе "Брэст" адбудзецца ўрачыстая цырымонія закрыцця праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Стварэнне і тэставанне інтэлектуальнай сістэмы відэаназірання на ўчастку дзяржаўнай мяжы Беларусі".
Фота — bymedia.net