На беларускую мову пераклалі Жыллёвы кодэкс
На беларускую мову пераклалі Жыллёвы кодэкс, новая рэдакцыя якога пачала дзейнічаць з пачатку 2020-га. Як паведамляе pravo.by, экспертным саветам па пытаннях перакладу заканадаўчых актаў на беларускую мову тэкст быў ухвалены і рэкамендаваны для размяшчэння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У згаданы савет уваходзяць прадстаўнікі Адміністрацыі прэзідэнта, Акадэміі навук, Мінюста, Мінкульта, Палаты прадстаўнікоў і г. д.
Раней былі перакладзены на беларускую Кодэкс аб шлюбе і сям’і, выбарчы і грамадзянскі кодэксы. Сёлета чакаюцца пераклады Кодэкса аб зямлі і Працоўнага кодэкса.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.