На борце самалёта былі агенты КДБ, яны засталіся ў Мінску — кіраўнік Ryanair

Самалёт Ryanair прыляцеў у Вільню пасля сямігадзіннага вымушанага прыпынку ў Мінску / Reuters​
Самалёт Ryanair прыляцеў у Вільню пасля сямігадзіннага вымушанага прыпынку ў Мінску / Reuters​

На борце самалёта авіякампаніі Ryanair, які напярэдадні здзейсніў вымушаную пасадку ў Мінску, былі супрацоўнікі КДБ, яны засталіся ў Беларусі і не паляцелі далей маршрутам, заявіў кіраўнік авіякампаніі Майкл О'Ліры ў інтэрв'ю радыёстанцыі Newstalk.

"Відавочна, мэтай уладаў было затрыманне журналіста і ягонай спадарожніцы. Мы мяркуем, што ў аэрапорце з рэйса сышлі таксама некалькі супрацоўнікаў КДБ", — сказаў ён.

О'Ліры нагадаў, што з самалёта ў Мінску сышлі "пяць ці шэсць чалавек". Пры гэтым "толькі адзін з іх быў арыштаваны, што наводзіць на думку, што астатнія былі супрацоўнікамі сакрэтнай службы".

Ён таксама адзначыў, што такі інцыдэнт з еўрапейскай авіякампаніяй адбываецца ўпершыню, і назваў тое, што адбылося "угонам самалёта, які спансаравала дзяржава" і "дзяржаўным пірацтвам".

Борт Ryanair ляцеў з Афіны у Вільню і ўжо на падлёце да беларуска-літоўскай мяжы развярнуўся і накіраваўся ў мінскі аэрапорт. Для суправаджэння самалёта ў паветра падымалі беларускі знішчальнік. Гэты манеўр у Мінску патлумачылі паведамленнем аб міне на борце пасажырскага судна. Выбухоўкі не знайшлі. Але быў затрыманы адзін з пасажыраў — журналіст Раман Пратасевіч, у дачыненні да якога ў Беларусі распачатая крымінальная справа. Паводле некаторых дадзеных, затрыманая і яго дзяўчына Сафія Сапега.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі