Самалёт Ryanair саджалі ў Мінску ў суправаджэнні знішчальніка МіГ-29

Самалёт Ryanair саджалі ў Мінску ў суправаджэнні знішчальніка МіГ-29

Пілоты самалёта Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільню, 23 траўня паведамілі пра пагрозу мініравання. І хаця да аэрапорта прызначэння заставалася не так далёка, борт саджалі ў Мінску. Для гэтага ў паветра — па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі — быў падняты знішчальнік МіГ-29.

Па стане на 15:00 23 траўня МіГ-29 чакае, каб суправадзіць борт, які, як высветлілася, не быў замініраваны, да мяжы з Літвой. Тым часам у аэрапорце Мінска пасажыраў рэйса адправілі на паўторны кантроль. Падчас яго быў затрыманы адзін з іх — блогер і фатограф Раман Пратасевіч, які ўваходзіць у каманду Святланы Ціханоўскай.

Раман Пратасевіч — экс-рэдактар і рэдактар тг-каналаў, прызнаных у Беларусі экстрэмісцкімі. Ён унесены беларускімі ўладамі ў спіс тэрарыстаў і быў абвешчаны ў міждзяржаўны вышук.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі