На брэсцкіх рынках сёння шчыравала падатковая інспекцыя

Дваіх прадпрымальнікаў аштрафавалі на буйную суму на рынку за Цэнтральным універмагам. Адзін з аштрафаваных распавёў:


"Камянецкая падатковая інспекцыя прыехала адмыслова, каб мяне аштрафаваць. Яны могуць прыйсці, зрабіць кантрольны закуп па прадпісанні, гэта значыць яны павінны атрымаць у кіраўніка падатковай інспекцыі прадпісанне зрабіць праверку нейкага аб’екта і тады маюць права зрабіць поўную праверку. А да калегі прыйшлі без прадпісання. Паслалі бабулю наперад зрабіць закуп, а потым зайшлі следам".


Падстава для штрафа была, прызнае прадпрымальнік: “Забыўся ўзяць талоны ў машыне". Па словах аштрафаванага, абедзве брыгады падаткавікоў пасля накіраваліся на іншыя рынкі.


Дарэчы, на брэсцкіх рынках сёння выйшлі на працу ўсе індывідуальныя прадпрымальнікі. У размовах паміж сабой яны казалі, што праверкі — гэта сігнал, каб не страйкавалі.

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі