На Брэстчыне ў аўтааварыі загінулі два чалавекі
На месцы аварыі
На Брэстчыне ў аўтааварыі загінулі два чалавекі. Прычэп адарваўся ад мікрааўтобуса і апынуўся на паласе сустрэчнага руху.
Як паведамляе прэс-служба МУС, трагічнае здарэнне адбылося позна ўвечары ў сераду на 106-м кіламетры аўтадарогі "Івацэвічы — Пінск — Столін". Мікрааўтобусам Mercedes кіраваў 29-гадовы жыхар Столінскага раёна. Каля аграгарадка Плешчыцы прычэп адлучыўся ад мікрааўтобуса. На паласе сустрэчнага руху ён сутыкнуўся з легкавіком Ford, за рулём якога быў таксама 29-гадовы кіроўца.
Загінулі 37-гадовы і 62-гадовая пасажыры легкавіка, жыхары сталіцы. Кіроўца і 37-гадовая пасажырка Ford шпіталізаваныя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.