На БТ паказалі апытанне пра праграму развіцця краіны: простых беларусаў там няма
Выпадковых людзей у апытанні няма
БТ любіць публікаваць "вулічныя апытанні", якія, як мяркуецца, пацвярджаюць усеагульнае ўхваленне беларусамі дзеянняў уладаў. Чарговая такая — пра апублікаваную 19 студзеня праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на пяцігодку.
Трое "шараговых гамяльчан" у цэлым падтрымліваюць палітыку дзяржавы і выступаюць за яе працяг: маўляў, трэба павялічваць нараджальнасць, "каб было каму аплачваць пенсіі", і ўкараняць інавацыі для развіцця эканомікі.
Праўда, пры простай праверцы ўсе трое ўдзельнікаў апытання аказаліся не такімі і простымі гамяльчанамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.