На будаўніцтва стадыёна на месцы "Дынама" абвешчаны новы тэндар

Намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Сафар'ян распавёў журналістам, як ідзе будаўніцтва нацыянальнага стадыёна ў сталіцы.

Па яго словах, быў абвешчаны новы тэндар на будаўніцтва стадыёна на месцы "Дынама". Да 6 ліпеня на яго прымаліся заяўкі. Агулам было пададзена пяць заявак. На працягу месяца тэндарная камісія вынесе свой вердыкт.

Канчатковага рашэння, як будзе выглядаць абноўлены стадыён, няма. Па словах Сафар'яна, якія перадае "Прессбол", будзе скарочаная колькасць камерцыйных плошчаў, якія планавалася пабудаваць разам са стадыёнам. Напрыклад, адмовіліся ад будаўніцтва гіпермаркета. Затое стане больш парковачных месцаў.

Сафар'ян дадаў, што па ўмовах конкурсу будаўніцтва ажыццяўляецца "пад ключ". Гэта значыць, кампанія, якая выйграе тэндар, будзе займацца і праектаваннем, і ўзвядзеннем.

Нацыянальны стадыён павінен быць здадзены ў эксплуатацыю да 1 студзеня 2018 года.

Фота: БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі