На чэмпіянаце свету Беларусь 29 красавіка стартуе сустрэчай з Канадай

Стартавы паядынак на чэмпіянаце свету па хакеі 2011 года зборная Беларусі правядзе 29 красавіка супраць каманды Канады. 17 жніўня Міжнародная федэрацыя хакея (ІІХФ) апублікавала расклад 75-га м іжнароднага форуму. Ён адбудзецца ў славацкіх Браціславе і Кошыцы 29 красавіка - 15 траўня наступнага года. Як нагадвае БЕЛТА, беларусы выступяць у групе B. Сапернікамі нашых суайчыннікаў на папярэдняй стадыі стануць таксама швейцарцы (1 траўня) і французы (3 траўня). Матчы гэтай групы пройдуць на "Ладзіслаў Траяк Арэна" ў Кошыцы. Ёмістасць арэны складае больш за 8 тысяч гледачоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі