На ЧС па хакеі ў Мінску згуляе жывая легенда — чэх Ярамір Ягр

Пакуль невядома, ці прыме Ягр удзел у бліжэйшым этапе Еўратура — Шведскія гульні. У бягучым сезоне на рахунку 42-гадовага форварда 67 (24+43) ачкоў у 82 матчах рэгулярнага чэмпіянату НХЛ. Ягр двойчы выйграваў чэмпіянат свету. Таксама ў яго актыве “золата” Алімпіяды, інфармуе Прессбол са спасылкай на hokej.cz



Паводле набраных ачкоў у гісторыі НХЛ Ярамір Ягр дзеліць 6-е месца са Стывам Айзерманам у рэгулярных сезонах і 5-е месца ў плэй-оф Кубка Стэнлі. Пры гэтым чэшскі спартсмен з’яўляецца самым выніковым сярод дзеючых хакеістаў НХЛ па галах, ачках, перадачах, як у рэгулярных чэмпіянатах, так і ў плэй-оф.


Ягра лічаць адным з найлепшых еўрапейцаў у гісторыі НХЛ і адным з найвялікшых гульцоў усіх часоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі