На ЦТ па фізіцы 38 чалавек атрымалі 0 балаў
На цэнтралізаваным тэставанні па фізіцы 38 чалавек атрымалі 0 балаў. Пра гэта інфармуе прэс-служба Міністэрства адукацыі Беларусі са спасылкай на аналіз адказаў абітурыентаў на пытанні ЦТ, якія правёў Рэспубліканскі інстытут кантроля ведаў. На цэнтралізаваным тэставанні па хіміі такіх было толькі 3.
Міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў адзначае, што асноўнай прычынай нулявых вынікаў з'яўляецца няведанне самых простых паняццяў, фізічных формул, адсутнасць ўмення выконваць простыя матэматычныя разлікі. Гэтыя абітурыенты не змаглі прааналізаваць графікі, працаваць з лікамі, прадстаўленымі ў стандартным выглядзе.
Абсалютны вынік па ЦТ па фізіцы (100 балаў) атрымалі 34 чалавекі (летась такіх было толькі 7). Сярод іх 32 выпускнікі 2016 года.