На цырымоніі ў Маніле Трамп і Мядзведзеў зрабілі ўсё не так (відэа)
На цырымоніі ў Маніле падчас саміту АSЕАN (Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі) Дональд Трамп і Дзмітрый Мядзведзеў зрабілі ўсё не так. Падчас фатаграфавання прэзідэнты і прэм’ер-міністры краін мусілі скрыжаваць рукі і толькі пасля гэтага, не паварочваючыся, паціскаць іх суседзям. Аднак прэзідэнт ЗША не адразу зразумеў, што трэба рабіць, павярнуўся і паціснуў руку суседу. Пасля ён пасмяяўся над гэтым. А вось расійскі прэм’ер Мядзведзеў чамусьці адмовіўся скрыжоўваць рукі. Дарэчы, ён гэта не рабіў і ў падобнай сітуацыі падчас фатаграфавання сем гадоў таму.
Things got a bit awkward as Pres. Trump posed with world leaders for a group handshake at the beginning of the ASEAN summit in the Philippines. https://t.co/HZW5UwO6Gb pic.twitter.com/2bZnkTtrCy
— ABC News (@ABC) 13 ноября 2017 г.