На цырымоніі закрыцця Алімпіяды Том Круз саскочыў з даху стадыёна
Том Круз выступіў у стылі свайго героя з серыі фільмаў "Місія невыканальная"
У Парыжы на стадыёне "Стад дэ Франс" прайшла цырымонія закрыцця Алімпійскіх Гульняў. Яе кульмінацыяй стала з'яўленне акцёра Тома Круза. У стылі свайго героя з серыі фільмаў "Місія невыканальная" ён саскочыў з даху стадыёна, забраў алімпійскі сцяг і з'ехаў на матацыкле, каб перадаць яго арганізатарам Алімпіяды-2028 у Лос-Анджэлесе (гэта ўжо паказалі ў падрыхтаваным відэароліку).
Найбольш медалёў у каманды ЗША — 126 узнагарод (40-44-42), на другім месцы Кітай — 91 (40-27-24), на трэцім месцы Японія — 45 (20-12-13). Беларускія алімпійцы, якія выступалі ў нейтральным статусе, заваявалі чатыры медалі: золата Івана Літвіновіча ў скачках на батуце, срэбра Віялеты Бардзілоўскай у тым жа відзе спорту і Яўгена Залатога ў акадэмічным веславанні, бронза цяжкаатлета Яўгена Ціханцова.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.