На "Дзень народнага адзінства" плануюць выдаткаваць больш за 350 тысяч долараў
На шоў у Мінску ў "Дзень народнага адзінства", 17 верасня, ўлады плануюць выдаткаваць 780 тысяч рублёў (303 тысячы долараў). Адпаведныя звесткі апублікаваныя на сайце дзяржзакупак.
Акрамя таго, у Нацыянальным гістарычным музеі мяркуюць адчыніць выставу пад назваю "Канцлагер Бяроза-Картузская 1934–1939 гг.". На яе выдаткуюць яшчэ 50 тысяч рублёў (каля 19,5 тысячы долараў).
"Дзень народнага адзінства" плануецца з шыкам адзначыць і ў рэгіёнах. У Брэсце выдаткуюць 65 тысяч рублёў (больш за 25 тысяч долараў), у Барысаве — 30,5 тысячы рублёў (каля 12 тысяч долараў), у Мазыры — 10 тысяч рублёў (каля 4 тысяч долараў).
Цікава, што ў абласным Гродне на гэтае святкаванне вылучаць толькі 9 тысяч рублёў (каля 3,5 тысячы долараў) — менш, чым нават у Мазыры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.