На Дзяды на беларуска-літоўскай мяжы адкрываюць пункты спрошчанага пропуску

На Дзяды на беларуска-літоўскай мяжы адкрываюць пункты спрошчанага пропуску

На Дзяды на беларуска-літоўскай мяжы адкрываюць пункты спрошчанага пропуску. Жыхары памежных раёнаў могуць праз іх трапіць у суседнюю краіну з выкананнем мінімальных фармальнасцяў і наведаць магілы сваякоў.

Як паведамляе Лідскі памежны атрад, з 27 кастрычніка Літва пераходзіць на зімовы час. Тры пункты спрошчанага пропуску будуць працаваць з наступным графікам:

  • Доцішкі (Эйшышкес з літоўскага боку) —  штодня з 10:00 да 19:00 (беларускі час);
  • Геранены (Кракунай з літоўскага боку) —  субота і нядзеля з 11:00 да 17:00 (беларускі час), 1 і 2 лістапада, 24, 25 і 31 снежня, 6 і 7 студзеня —  такі самы час;
  • Піцкуны (Нарвілішкес з літоўскага боку) — з 12:00 да 17:00 (беларускі час), пропуск толькі ў пешым парадку 1 і 2 лістапада, 24 і 25 снежня, 6 і 7 студзеня.

Скарыстацца гэтымі пунктамі пропуску маюць права асобы, якія стала жывуць на тэрыторыі самакіраванняў і населеных пунктаў Літвы, а таксама на тэрыторыі населеных пунктаў сельскіх і пасялковых беларускіх сельсаветаў, якія непасрэдна прылягаюць да беларуска-літоўскай мяжы.

Тавары, прызначаныя для абрадаў і рытуалаў (знічы, вянкі, свечкі) у пунктах спрошчанага пропуску можна правозіць толькі ў абмежаванай колькасці —  па адным кожнага наймення, як пры выездзе з краіны, так і падчас уезду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі