На эстафеце ў Рупольдынгу беларускія біятланісткі занялі 13-е месца
Беларускія біятланісткі занялі 13-е месца ў эстафетнай гонцы на этапе Кубка свету ў нямецкім Рупольдынгу. Жаночая каманда нашай краіны выступала ў наступным складзе: Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Надзея Пісарава, Дар’я Юркевіч. Спартсменкі стралялі без промахаў, праўда, з выкарыстаннем дадатковых патронаў. Гэтая мінімальная колькасць памылак на агнявых рубяжах дазволіла ім уліцца ў тройку лідараў на першых этапах.
Аднак у канцы трэцяга этапу Надзея Пісарава, якая ішла лідарам, раптоўна спынілася на трасе і пра нешта размаўляла з трэнерам. Пасля яна працягнула гонку і перадала эстафету Дар’і Юркевіч, якая сыходзіла на апошняе кола толькі 11-й. Юркевіч не змагла палепшыць гэты вынік і прайграла лідару гонкі 2 хвіліны і 40 секунд, хоць таксама не мела штрафных колаў.
Пераможцам гонкі стала зборная Украіны.