На Еўрагульнях раварыстка Алена Амялюсік прынесла Беларусі золата

20 чэрвеня беларуская раварыстка Алена Амялюсік заваявала залаты медаль у жаночай групавой гонцы на Еўрапейскіх гульнях у Баку.

Як перадае БЕЛТА, гоншчыцы мусілі пераадолець дыстанцыю ў 120,7 км. Наша спартоўка прайшла яе за 3 гадзіны 26 хвілін 36 секундаў. Другое месца заваявала полька Катажына Невядома, а трэцяе месца — Анна ван дэр Бреген з Нідэрландаў.

Яшчэ адзін медаль прынёс нашай зборнай Уладзімір Самсонаў. У асабістым турніры па настольным тэнісе ён заваяваў срэбра.

Фота — cyclingrcop.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі