Стралок Віталь Бубновіч атрымаў “бронзу” на Гульнях у Баку

Беларускі стралок Віталь Бубновіч сёння атрымаў бронзавую ўзнагароду на Еўрапейскіх гульнях у Баку ў стральбе з дробнакалібернай вінтоўкі на 50 метраў з трох пазіцыяў. Перамог у гэтай намінацыі француз Валерыян Савеплан, а "серабро" дасталася харвату Петару Горсе.

У самым пачатку турніру стралкоў Бубновіч выйграў спаборніцтвы ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на дыстанцыі 10 метраў. Апроч таго, беларусы ў кулявой стральбе ўзялі яшчэ дзве “бронзы” — медалі атрымалі Вікторыя Чайка і Сяргей Мартынаў, перадае БЕЛТА.

Фота: mts.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі