Меліціна Станюта атрымала сярэбраны медаль на Еўрапейскіх гульнях

Беларуская мастацкая гімнастка Меліціна Станюта 21 чэрвеня заваявала на Еўрапейскіх гульнях у Баку сярэбраную ўзнагароду ў індывідуальных практыкаваннях з абручом, перадае БЕЛТА. Перамога ў гэтых спаборніцтвах дасталася расіянцы Маргарыце Мамун, а “бронзу” заваявала ізраільская спартсменка Нета Рыўкін.

Станюта выступіць сёння яшчэ ў трох фінальных асобных відах (мяч, булавы і стужка). Апроч таго, зборная Беларусі з групавых практыкаваннях рыхтуецца да фінальнага практыкавання з булавамі і абручамі.

Раней Меліціна Станюта, якая з’яўляецца наймацнейшай прадстаўніцай нацыянальнай зборнай па мастацкай гімнастыкі, выйграла “бронзу” ў індывідуальным мнагабор’і. Трэцяе месца таксама мела зборная каманда Беларусі ў групавых практыкаваннях па выніках мнагабор’я.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі