У Баку адбылася цырымонія закрыцця Еўрапейскіх гульняў

Цырымонія закрыцця першых Еўрапейскіх гульняў прайшла ў Баку 28 чэрвеня. Ва ўрачыстым мерапрыемстве апроч спартсменаў прынялі ўдзел высокія замежныя госці, дзеячы культуры і мастацтва, а таксама валанцёры, якія дапамагалі праводзіць Еўрагульні. Сцяг Беларусі на Алімпійскі стадыён вынес сярэбраны прызёр Гульняў Мікіта Цмыг, перадае БЕЛТА.

Зборная нашай краіны ў агульным камандным заліку заняла 7-е месца і атрымала 43 узнагароды — 10 залатых, 11 сярэбраных і 22 бронзавыя медалі. Найбольшую колькасць узнагародаў беларусы заваявалі ў вольнай і грэка-рымскай барацьбе, у самба, мастацкай гімнастыцы, веславанні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі