На ферме сельгаспрадпрыемства з дошкі гонару валяюцца дохлыя цяляты (фота)
На малочна-таварнай ферме пануе антысанітарыя.
"Народныя навіны Віцебска" апублікавалі шакуючыя фатаграфі з адкрытага акцыянернага таварыства "Мікалаеўскі" Мёрскага раёна з малочна-таварнай фермы ў вёсцы Арханава. Фатаздымкі даслала адна з работніц.
Яна паведаміла, што пасля ўскрыцця ветлекарам загінулыя жывёлы на ферме не ўтылізуюцца, а застаюцца валяцца на тэрыторыі кароўніка або цялятніка. Потым іх расцягваюць сабакі.
Па выніках 2013 года ААТ "Мікалаеўскі" занесены на Дошку гонару Мёрскага раёна. А тым часам, кажа работніца, на малочна-таварнай ферме ў Арханаве пануе антысанітарыя. Жанчына кажа, што людзі атрымоўваюць невысокія заробкі за цяжкую працу, таму не хочуць добрасумленна працаваць. Асноўным сродкам малой механізацыі на ферме, па яе словах, з'яўляецца тачка.
Фота — news.vitebsk.cc