На Фларыду насоўваецца чарговы магутны ўраган

У чаканні стыхіі

У чаканні стыхіі / Reuters

На Фларыду насоўваецца чарговы магутны ўраган — "Мілтан". Ён можа стаць адным з самых разбуральных за ўсю гісторыю назіранняў. Дагэтуль такім лічыўся ўраган "Хелен", які абрынуўся на Фларыду ў верасні.

Ураган пройдзе па цэнтральнай Фларыдзе з захаду на ўсход. "Мілтан" захоўвае сілу 5-й катэгорыі. Па прагнозах ён аслабее перад тым, як дасягне сушы, але вырасце ў памерах і можа закрануць вялікую тэрыторыю.

Улады аб'явілі маштабную эвакуацыю. Свае дамы абавязаныя пакінуць больш за 5 мільёнаў чалавек.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн адклаў запланаваныя паездкі, у тым ліку ў Германію. Праз гэта адкладзены саміт па Украіне.

На Фларыду насоўваецца чарговы магутны ўраган
Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі