На галоўным праспекце Мінска на дарогу зваліўся бетонны слуп (фота)
Здарэнне адбылося на праспекце Незалежнасці каля станцыі метро "Барысаўскі тракт".
У выніку здарэння былі перакрытыя дзве паласы праезнай часткі. Відавочцам здарэння стаў журналіст Еўрарадыё Яўген Валошын. Па яго словах, затор расцягнуўся да ваеннага гарадка.
Як выявілася, удзельнікам аварыі стаў МАЗ, які ўрэзаўся ў слуп. Дарэчы, сам аўтамабіль стаяў у напрамку процілеглым руху аўтамабіляў.