На Ганцаўшчыне ў выніку выбуху загінуў адзін чалавек, пяцёра параненыя

15 кастрычніка ў Ганцавіцкім раёне ў выніку выбуху ў кацельнай адзін чалавек загінуў, пяць атрымалі цялесныя пашкоджанні. Як паведаміў памочнік начальніка абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, паводле наяўнай на гэты момант інфармацыі, здарэнне адбылося ў вёсцы Раздзялавічы каля 11 гадзін. У кацельнай выбухнуў кацёл, абваліліся дах і пліты перакрыцця.

У гэты момант у памяшканні знаходзілася некалькі чалавек. На месцы загінуў 41-гадовы мужчына, яшчэ пяцёра чалавек атрымалі цяжкія і лёгкія цялесныя пашкоджанні. Брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі яны дастаўлены ў раённую лякарню.

Кацельная, што належыць ЖКГ, працавала на цвёрдым паліве. Яна забяспечвала цяплом жылы сектар. Кацёл, які ўзарваўся, быў выраблены ў 2004 годзе. На месцы здарэння працуе спецыяльная камісія. Прычыны выбуху высвятляюцца.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі