На гэтым тыдні ў Беларусі будзе спякотна, вечарамі навальніцы

На гэтым тыдні ў Беларусі будзе спякотна, вечарамі навальніцы

Спякоту і дажджы з навальніцамі прагназуюць сіноптыкі ў Беларусі 26-28 ліпеня, паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі гідраметэацэнтр. У аўторак 26 ліпеня будзе цёпла, чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі, днём пераважна па заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 17-22 градусы цяпла, удзень ― да плюс 27-32 градусаў. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

У сераду і чацвер надвор'е амаль не зменіцца. У сераду ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах ― навальніцы. Ноччу і раніцай будзе слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 15-20 градусаў, днём слупкі тэрмометраў паднімуцца да 24 градусаў па паўночным захадзе краіны і да 33 градусаў па поўдні. У чацвер месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі