На Глыбоччыне дырэктар сельгаспрадпрыемства не адпрацаваў і пяці дзён
Ён звольніўся, пабачыўшы мільярдныя пазыкі гаспадаркі.
Новы дырэктар Іван Камзакоў быў прызначаны ў ААТ “Канстанцінаў Двор” у чацвер, 15 жніўня. А ўжо ў панядзелак, 19 жніўня, ён пакінуў сваю пасаду.
Адкрытае акцыянернае таварыства “Канстанцінаў Двор” уваходзіла ў лік 60 базавых гаспадарак краіны. Але за тры з паловай гады, якія мінулі пасля смерці кіраўніка гаспадаркі Віктара Асона, таварыства з перадавога ператварылася ў даўжніка-мільярдэра.