На Гомельшчыне бібліятэку ў стылі барока прадалі пад жыллё

На Гомельшчыне бібліятэку ў стылі барока прадалі пад жыллё

У Добрушскім раёне праз аўкцыён прадалі будынак былой бібліятэкі ў вёсцы Агародня-Гомельская. Будынак плошчай больш за 200 кв.м вылучаўся сярод навакольных, бо ўзведзены ў стылі сельскага барока, піша "Правда Гомель".

Вось толькі ўладальніка для сядзібы доўга не маглі знайсці: пяць аўкцыёнаў яна марна шукала новага гаспадара. На шосты аўкцыён яе выставілі толькі за тры базавыя велічыні — 63 рублі. У таргах удзельнічалі пяць прэтэндэнтаў, прычым усе хацелі купіць будынак пад жыллё.

Пераможца заплаціў за барочны будынак 4475 рублёў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі