На Гомельшчыне на суткі ўзрасла колькасць падтопленых падворкаў
Колькасць падтопленых паводкай падворкаў на Гомельшчыне ўзрасла да 115. Пра гэта паведамляе сайт абласнога ўпраўлення МНС. Паводле звестак на 8 красавіка, паводка закранула Петрыкаўскі, Мазырскі, Добрушскі і Рагачоўскі раёны. Апроч прыватных падворкаў, там падтопленыя 8 участкаў дарог, 18 склепаў жылых дамоў і 68 гаспадарчых пабудоваў.
Талыя воды сталі прычынай падтапленняў у пяці раёнах вобласці — 8 населеных пунктаў, 16 падворкаў, 13 гаспадарчых пабудоваў, 3 склепы дамоў і адзін участак дарогі. Такая сітуацыя назіраецца ў Петрыкаўскім, Мазырскім, Жыткавіцкім, Веткаўскім і Гомельскім раёнах.