На Гродзеншчыне 75-гадовая бабуля заразіла траіх мужчын ВІЧ-інфекцыяй

За наўмыснае заражэнне ВІЧ-інфекцыяй у верасні ў Гродзенскай вобласці пачалі крымінальную справу на 75-гадовую бабулю. Ад бабулі заразіліся тры мужчыны, паведамляе Гродзенскі блог s13. Дарэчы, пенсіянерка ўжо даўно знаходзіцца ў поле зроку міліцыянтаў. Яе прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за хуліганства.

За апошнія тры гады гэта ўжо чацвёртая падобная крымінальная справа на Гродзеншчыне.

Толькі за 10 месяцаў гэтага года ў вобласці зарэгістравана 50 новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі (летась за той жа перыяд усяго 33 выпадку). Агулам па стане на 1 лістапада зарэгістравана 418 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі.

У жніўні 2009 года ВІЧ упершыню быў выяўлены ў Дзятлаўскім раёне. Зараз 17 з 18 раёнаў Гродзеншчыны маюць інфікаваных. Па ліку зарэгістраваных выпадкаў ВІЧ-інфекцыі сумнае лідэрства трымаюць Ліда (223), Гродна (62) і Слонім (39).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі