На гродзенскіх эколагаў склалі пратаколы за “дробнае хуліганства”

На траіх жыхароў Гродна, якія сёння ранкам выйшлі на абарону дрэў ад вырубкі, складзеныя пратаколы за “дробнае хуліганства”.
Пра гэта перадае карэспандэнтка Еўрарадыё Аліна Кашкевіч.

“На выкладчыка Ігара Лапеху і жыхарку дома, ля якога пілуюць дрэвы, Надзею Крапівіну, склалі пратаколы, у якіх абвінавацілі ў дробным хуліганстве і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Актывіста “Руху за свабоду” Эдуарда Дзьмухоўскага абвінавацілі толькі ў дробным хуліганстве. Пратаколы будуць перададзеныя на разгляд суда бліжэйшымі днямі. Усіх траіх адпусцілі да суда”.

Нагадаем, сёння ранкам трое жыхароў Гродна выступілі супраць вырубкі дрэў на ўскрайку Швейцарскай даліны. Каб спыніць працу яны селі каля дрэў, не даючы тым самым іх пілаваць.

На месца выклікалі міліцыю. Абаронцаў прасілі пакінуць пляцоўку і звярнуцца са сваімі патрабаваннямі ў пракуратуру.Тыя адказалі, што ў пракуратуру ўжо даслалі ліст. Паколькі ніхто з іх не варухнуўся, міліцыя пад прымусам адвяла іх у дзяжурныя аўтамабілі і адвезла ў аддзяленне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі