На грошы для харчавання дзяцей кіраўнікі спартшколы адзначылі Новы год
Дырэктара школы ўзялі пад варту.
Следчы камітэт у Мінску пачаў крымінальныя справы на службовых асоб сталічнай спецыялізаванай спартыўнай школы. Дырэктар школы, яго намесніка і галоўнага бухгалтара падазраюць у карупцыйных злачынствах.
Кіраўнікі спартшколы афармлялі фіктыўныя дакументы, быццам трэнерам-выкладчыкам выдавалі наяўныя грошы для харчавання іх выхаванцаў падчас выязных спаборніцтваў. Насамрэч кіраўніцтва школы прысабечыла такім чынам больш за 43 млн рублёў.
Таксама кіраўнікі ўстановы падпісалі дамову з адным з прадпрыемстваў грамадскага харчавання, каб арганізаваць харчаванне юных спартоўцаў падчас навучальна-трэніровачнага збору. З бюдэжту на гэта было вылучана больш за 9 млн рублёў. Аднак гэтыя грошы пайшлі на навагодні карпаратыў для супрацоўнікаў школы.
Праваахоўнікі ўзялі пад варту дырэктара школы. Яго саўдзельніцы знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.
Следчыя наклалі арышт на маёмасць абвінавачаных у суме каля 1,5 мільярды рублёў, у тым ліку на лецішчы, зямельныя ўчасткі, грошы на рахунках у банках.
Фота — klbviktoria.com