На канцэрце ў гонар свайго 70-годдзя памёр гітарыст Брус Хэмптан

На канцэрце ў гонар свайго 70-годдзя памёр гітарыст Брус Хэмптан

На канцэрце ў Атланце (штат Джорджыя) у гонар свайго 70-годдзя памёр гітарыст Брус Хэмптан. У заснавальніка Hampton Grease Band здарыўся сардэчны прыступ. Ён выконваў на біс песню “Turn on Your Lovelight”. Яшчэ некалькі хвілін Хэмптан ляжаў на сцэне — музыканты, якія выступалі разам з ім, падумалі, што ён паказвае запланаваны трук, паведамляе “Бі-Бі-Сі”.

Музычная кар’ера Бруса Хэмптана працягвалася 50 гадоў. Свой першы авангардны гурт Hampton Grease Band ён сабраў у 1960-я гады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі