На Кіеўшчыне ўжо знайшлі целы больш за 900 загінулых мірных грамадзян
У Кіеўскай вобласці ўжо выявілі целы больш за 900 мірных грамадзян, якія загінулі ад расійскіх акупантаў. Многія з іх памерлі ад агнястрэльных раненняў, паведаміў начальнік паліцыі Кіеўскай вобласці Андрэй Нябытаў.
Па яго словах, якія перадае hromadske.ua, паліцыя знаходзіць целы людзей і пасярод вуліц, і ў часовых пахаваннях. Часцей за ўсё гэта людзі, забітыя са стралковай зброі.
"Мы разумеем, што падчас акупацыі войска РФ усталёўвала пэўны рэжым, спрабавала адшукаць людзей, якія маюць уплыў на супольнасць, і прымусіць іх працаваць на РФ", — кажа начальнік паліцыі.
Больш за ўсё загінулых грамадзянскіх асобаў на Кіеўшчыне выявілі ў Бучы — больш за 350 цел. 95% людзей з адной з брацкіх магілаў былі застрэленыя з снайперскай або стралковай зброі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.