На Клімавіцкім лікёра-гарэлачным заводзе выявілі тэндарную карупцыю

Паводле звестак "Ежедневника", сёлета завод аб'явіў тэндар па закупцы бутэлек для сваёй прадукцыі. Пры гэтым у тэхнічным заданні былі пазначаныя памеры і апісанне бутэлек, якія цалкам супадалі з прапановамі аднаго з удзельнікаў тэндара — кампаніі з Расіі. Калі пра гэта даведаліся іншыя ўдзельнікі, яны звярнуліся ў праваахоўныя органы.



У выніку ўмяшальніцтва МУС, закупка бутэлек у расіян была прыпыненая, а па выніках праведзенага адкрытага конкурса дамова на пастаўку была заключаная з віцебскай кампаніяй. Такім чынам, праваахоўнікі прадухілілі выпадак тэндарнай карупцыі. Паколькі здзелка з расійскай кампаніяй не адбылася, крымінальную справу не распачыналі.
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі