На кніжнай выставе ў Мінску раздавалі георгіеўскія стужкі (фота)
Узяць стужку на XXII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы прапаноўвалі каля стэнда расійскага выдавецтва з Санкт-Пецярбургу.
Штогадовая кніжная выстава праходзіць у Мінскім выстаўным павільёне на праспекце Пераможцаў, 14, каля Палаца Незалежнасці. Прадстаўнікі выдавецтва з Санкт-Пецярбургу на выставе прапаноўвалі ўсім узяць георгіеўскую стужку.
Сёлета ў кніжнай выставе бяруць удзел 28 краін. Ганаровы госць выставы — Кітай, але цэнтральнае месца займаюць расійскія стэнды.