На краязнаўцу Ігара Хмару завялі крымінальную справу — Беларуская рада культуры
Ігар Хмара / @by_culture
На краязнаўцу і журналіста Ігара Хмару завялі крымінальную справу, паведамляе Telegram-канал Беларускай рады культуры. "Па нашай інфармацыі, супраць яго распачалі крымінальную справу па арт. 342 "Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", — гаворыцца ў паведамленні.
Ігара Хмару затрымалі 2 жніўня, калі ён праводзіў экскурсію. Адзін з сукамернікаў журналіста раней распавядаў праваабаронцам, што сілавікоў прыцягнула тое, што Хмара размаўляў на беларускай мове.
Праваабаронцы мяркуюць, што цяпер затрыманы краязнаўца знаходзіцца ў СІЗА на вуліцы Валадарскага
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.