На Леха Валэнсу пачалі крымінальную справу за ілжэсведчанне

На Леха Валэнсу пачалі крымінальную справу за ілжэсведчанне

Інстытут нацыянальнай памяці ў Польшчы паведаміў, што на экс-прэзідэнта краіны Леха Валэнсу пачалі крымінальную справу. Як перадае Радыё "Свабода", нагодай сталі хлуслівыя сведчанні Валэнсы, якія ён даў Інстытуту наконт магчымага супрацоўніцтва са спецслужбамі камуністычнай Польшчы ў 70-я гады мінулага стагоддзя.

Чуткі пра магчымае супрацоўніцтва Валэнсы са спецслужбамі хадзілі некалькі гадоў. Аднак у лютым 2016 года пачалося расследаванне, калі ў жонкі памерлага кіраўніка МУС ПНР Чэслава Кішчака знайшлі дакументы, якія пацвярджалі тоеснасць Валэнсы і таемнага агента па мянушцы "Болек". Згодна з дакументамі, ён пісаў даносы ў спецслужбы і атрымліваў за гэта грошы. Тады экс-прэзідэнт адрынуў усе абвінавачанні, назваў дакументы несапраўднымі і адмовіўся ад подпісаў пад імі. 

Аднак у чэрвені мінулага года пракуратура прызнала сапраўднымі больш за 50 дакументаў, датаваных 1970-1976 гадамі. Сярод іх была падпіска Валэнсы аб супрацоўніцтве са спецслужбамі, справаздачы і распіскі ў атрыманні грошай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі