На лідара ДДТ Юрыя Шаўчука склалі пратакол за словы пра вайну і радзіму
На лідара расійскага гурта ДДТ Юрыя Шаўчука склалі адміністрацыйны пратакол за яго словы пра вайну і радзіму. Ён выказаўся на канцэрце ва Уфе. "Радзіма, сябры, гэта не дупа прэзідэнта, якую трэба ўвесь час слініць, цалаваць", — такія словы Шаўчука ёсць на відэа.
Паліцэйскія спачатку хацелі нават затрымаць музыку, піша уфімскі прадусар Радмір Усаеў. Пасля канцэрту яны кінуліся шукаць Юрыя Шаўчука і "ізалявалі" яго — на ўваходзе ў грымёрку паставілі дваіх спецназаўцаў. Гадзіну сілавікі з музыкам размаўлялі, склалі пратакол, далі яму падпісаць і сышлі.
Пазней стала вядома, што складзены пратакол "аб дыскрэдытацыі Узброеных сіл Расіі". Музыку пагражае штраф.
У красавіку стала вядома, што Шаўчук адмовіўся выступаць на пляцоўцы ў Цюмені, дзе намалявалі літару Z.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.