На літоўскай мяжы зноў заторы: там чакаюць болей за 800 фураў
Дзяржаўны памежны камітэт папярэджвае пра чэргі грузавікоў на мяжы з Літвой. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ведамства, сёння з 9:00 да 18:00 паводле беларускага часу літоўская мытная служба будзе абнаўляць праграмныя прадукты. Гэта паўплывае на хуткасць афармлення грузавога транспарта.
У ДПК просяць перавозчыкаў улічваць гэтую інфармацыю і па магчымасць абіраць альтэрнатыўныя кірункі для перасячэння мяжы Беларусі з Еўрасаюзам.
Станам на 10:00 у "Каменным Логу" на выездзе з Беларусі чакаюць 300 грузавікоў, у "Катлоўцы" — 60, у "Беняконях" – 215, у "Прывалцы" — 248. Адпаведная інфармацыя з'явілася на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта.