На лячэнне Макса Алейнікава сабралі каля 30 тысяч долараў
Але пачынаць курс, пакуль не назбіраецца поўная сума ў 90 тысяч еўра, дактары забараняюць.
Аналізы вядомага музыкі, кампазітара і прадзюсара Максіма Алейнікава, у якога адбыўся рэцыдыў гепатыту С, крыху палепшыліся. Але казаць пра нейкія кардынальныя змены пакуль не даводзіцца, Максім усё так жа знаходзіцца на кругласутачным даглядзе ў анкацэнтры ў Бараўлянах. Ужо больш за тыдзень сябры і сваякі музыкі збіраюць грошы на лячэнне артыста. Бо адзіны прэпарат, які гарантуе 98% перамогі над хваробай, з’явіўся толькі на пачатку гэтага года і каштуе 90 000 еўра за курс на 12 месяцаў.
“Мы думалі, што збяром на першую ўпакоўку і пачнём лячэнне, — распавядае сяброўка кампазітара Алена Дамарацкая. — Але ўчора размаўляла з дактарамі, яны кажуць, што ні ў якім разе нельга рабіць ні дня перапынку ў лячэнні. Іначай усё будзе дарма, а можа, яшчэ і пагоршыць сітуацыю. То бок ідэальна, каб перад пачаткам лячэння сабраць цалкам усю суму. Але пакуль на пятнічнай акцыі ў кавярні “Атэлье” мы сабралі наяўнымі 11562$, да гэтага мы сабралі яшчэ каля 11000 і яшчэ я чакаю ў чацвер-пятніцу безнаяўных пераводаў па акцыі… Спадзяюся, што у выніку атрымаецца каля 30 тысяч”.
18 верасня запланаванае яшчэ адно дабрачыннае мерапрыемства ў Prime Hall. Там выступяць беларускія папулярныя артысты, а ўсе сродкі з квіткоў пойдуць на лячэнне Максіма Алейнікава. Таксама частку прыбытку паабяцалі аддаць арганізатары выступу танцавальнага шоў "Искушение", які пройдзе 22 жніўня ў тым жа Prime Hall.
Кампазітар Максім Алейнікаў адзін з самых крэатыўных і таленавітых прадзюсараў Беларусі. Ён напісаў нямала хітоў для зорак шоу-бізу, а 10 гадоў таму стварыў гурт "Топлесс". Не так даўно Максім удзельнічаў у чарговым шоў АНТ "Акадэмія талентаў", дзе перамог яго падначалены.
Квіткі на выступ шоў-балета "Искушение" каштуюць 205 тыс. — 1 млн. руб.
Рэквізіты для пералічэння ў межах Беларусі:
- у беларускіх рублях
- ОАО "АСБ Беларусбанк"
- Отделение 181 ф-ла 514
- УНП 100420097
- Код филиала 614
- Транзитный счёт 3819382102369
- Номер договора 000005
- у доларах ЗША
- ОАО "АСБ Беларусбанк"
- Отделение 181 ф-ла 514
- УНП 100420097
- Код филиала 614
- Транзитный счёт 3819382101562
- Номер договора 000031
- у еўра
- ОАО "АСБ Беларусбанк"
- Отделение 181 ф-ла 514
- УНП 100420097
- Код филиала 614
- Транзитный счет 3819382101562
- Номер договора 000004
- Рэквізіты для міжнародных пераводаў:
- у еўра
- Correspondent bank:
- DEUTDEFF
- DEUTSCHE BANK, AG
- FRANKFURT AM MAIN
- Beneficiary bank:
- SWIFT Code: AKBBBY21514
- JSSB BELARUSBANK
- 47, SURGANOVA STREET
- MINSK 220100, BELARUS
- Beneficiary: Acc No: 978000004
- Name: ALEYNIKOV MAXIM
- Acc. at branch: 514
- у доларах ЗША
- Correspondent bank:
- CITIUS33
- Account: 36316365
- CITIBANK N.A., NEW YORK
- Beneficiary bank:
- SWIFT Code: AKBBBY21514
- JSSB BELARUSBANK
- 47, SURGANOVA STREET
- MINSK 220100, BELARUS
- Beneficiary: Acc No: 840000031
- Name: ALEYNIKOV MAXIM
- REMITANCE INFORMATION
- 70/Privat Transfer
- ACC AT BR. 514
- Назначэнне плацяжу — для лячэння Максіма Алейнікава.