На магілах расстраляных пад Гомелем людзей паставілі праваслаўны крыж
Праваслаўны крыж з ініцыятывы ўладаў паставілі ў месцах масавых пахаванняў рэпрэсаваных пад Гомелем. Нагадаем, у траўні сёлета пашукавікі Міністэрства абароны знайшлі невядомыя пахаванні расстраляных людзей. Афіцыйна было заяўлена, што, магчыма, гэта ахвяры фашысцкіх акупантаў.
Аднак грамадскія актывісты даводзілі, што людзей перад вайной
расстраляў НКВД і былі знойдзены нават сведкі з ліку мясцовых жыхароў.
У выніку эксперты так і не здолелі даць дакладны адказ наконт таго, хто знаходзіцца ў пахаванні і калі гэтыя людзі былі расстраляныя.
Крыж усталяваны з ініцыятывы Гомельскага райвыканкаму. Ён асвечаны праваслаўным святаром. На цырымоніі прысутнічалі ваенком, намеснік старшыні райвыканкама і сябры БРСМ.
БелаПАН