На Магілёўшчыне KIA занесла пад грузавік. Загінула сям'я

Страшная аварыя на слізкай дарозе забрала тры жыцці

Страшная аварыя на слізкай дарозе забрала тры жыцці / t.me/pressmvd/

На Магілёўшчыне ў ДТЗ загінула сям’я, якая знаходзілася ў легкавым аўтамабілі, што сутыкнуўся з грузавіком. Пра гэта паведамілі ў МУС. У салоне машыны быў 50-гадовы мужчына, яго 43-гадовая жонка і іх 5-гадовае дзіця.

Трагедыя адбылася 7 снежня на 117-м кіламетры трасы Р-43 (Мяжа РФ — Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы). Вадзіцель KIA не справіўся з кіраваннем, машыну занесла на слізкай дарозе, і яна выехала на сустрэчную паласу, дзе сутыкнулася з грузавіком MAN.

На Могилевщине KIA занесло под грузовик. Погибла семья
Наступствы жудаснай аварыі на Магілёўшчыне / t.me/pressmvd
На Могилевщине KIA занесло под грузовик. Погибла семья
Дарога была слізкай / t.me/pressmvd

У выніку аварыі ўсе трое пасажыраў сканалі на месцы, ад легкавога аўтамабіля амаль нічога не засталося.

Па папярэдніх дадзеных, прычынай трагедыі сталі моцны знос задніх шын KIA і слізкая дарога. На гэтым участку ўтварылася зімовая галалёдзіца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі