На магілёўскай падстанцыі загарэўся трансфарматар, адбыўся выбух (відэа)
Увечары 30 красавіка, каля 21-й гадзіны, магілёўскія ратавальнікі атрымалі паведамленне, што на тэрыторыі падстанцыі Магілёў-220 РУП "Магілёўэнерга" (вуліца 30 гадоў Перамогі) загарэўся трансфарматар.
У выніку здарэння пашкоджаны трансфарматар ТФЗМ-110 кВ. Былі адключаныя 8 лініяў электраперадач 10 кВ і 39 трансфарматарных падстанцыяў у Магілёве.
Пацярпелых няма. Прычына здарэння высвятляецца.
Падачу электрычнасці магілёўцам аднавілі ў 22.18. На аднаўленні электразабеспячэння працавала аварыйна-аднаўленчая брыгада РУП "Магілёўэнерга" (1 машына, 7 чалавек).