На "Маршы (не)інвалідаў" адбыліся затрыманні
На "Маршы (не)інвалідаў" у Мінску адбыліся затрыманні. Гэта здарылася на плошчы Незалежнасці, з якой стартаваў марш. Да людзей пад'ехалі бусікі, з якіх выйшлі сілавікі і затрымалі пару чалавек, пасля чаго хутка з'ехалі.
Перад гэтым міліцыя перакрыла выезд з праспекта Незалежнасці на плошчу.
У "Маршы (не)інвалідаў" удзельнічаюць некалькі дзясяткаў чалавек. Акцыя пачалася а 15-й гадзіне каля Чырвонага касцёла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.